Эканомiка
Гомельскую вобласць наведвае афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Саха Расійскай Федэрацыі
30.07.2025

Губернатар Іван Крупко правёў у аблвыканкаме сустрэчу з гасцямі з Якуціі.
Пунктаў сутыкнення для далейшага развіцця супрацоўніцтва з якуцкімі партнёрамі ў Гомельшчыны дастаткова, падкрэсліў Іван Крупко. Акрамя мазырскай солі, прадпрыемствы вобласці гатовы да нарошчвання паставак у гэты расійскі рэгіён прадуктаў харчавання, сельгастэхнікі, угнаенняў, іншых відаў прадукцыі. Ёсць бачныя перспектывы ўзаемадзеяння ў вытворчасці і рэалізацыі ювелірных вырабаў.
Губернатар падкрэсліў і асаблівую гістарычную сувязь Гомельшчыны з народам саха: на Лоеўскай зямлі пахаваны першы Герой Савецкага Саюза з Якуціі Фёдар Папоў.
Кіраўнік якуцкай дэлегацыі, першы намеснік старшыні ўрада Рэспублікі Саха Андрэй Фядотаў у сваю чаргу адзначыў, што эканамічныя і гуманітарныя сувязі рэгіёнаў працягнуць умацоўвацца, нягледзячы на адлегласць, якая раздзяляе нас. Для гэтага ёсць сур'ёзныя гістарычныя падставы, беларускі і якуцкі народы сапраўды многае радніць. Маюць месца і пэўныя эканамічныя інтарэсы.
Андрэй Фядотаў акцэнтаваў увагу на моцным уражанні, якое выклікаў у якуцкіх дэлегатаў мемарыял «Дзецям – ахвярам вайны» ў Чырвоным Беразе. Былі агучаны намеры развіваць супрацоўніцтва паміж музеямі Гомельскай вобласці і Якуціі, умацоўваць іншыя культурныя сувязі, у тым ліку ў маладзёжным асяроддзі.
Дэлегаты Рэспублікі Саха атрымалі запрашэнне на міжнародны эканамічны форум у Гомелі, які пройдзе ў верасні.