Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Гомельшчына працягвае пастаўляць на Браншчыну прамысловыя тавары і прадукты харчавання

04.04.2024
Удзельная вага тавараабароту з Бранскай вобласцю ў агульным тавараабароце з Расійскай Федэрацыяй за студзень 2024 года склала 3,5%.

У студзені тавараабарот склаў 18,9 мільёна долараў ЗША, з іх экспарт – 16,1 мільёна.

Асноўныя экспарцёры з нашага боку – «Гомсельмаш», «Беларускія шпалеры», ЗЛіН, «Веза-Г», Рагачоўскі МКК, Гомельскі хімзавод. На Браншчыну пастаўляюцца сельскагаспадарчыя машыны і механізмы, сурвэткі, дрот, кардон, фтарыды, арматура для трубаправодаў і прадукты харчавання.

Нагадаем, супрацоўніцтва паміж Бранскай і Гомельскай абласцямі падмацавана пагадненнямі паміж органамі заканадаўчай і выканаўчай улады, дакументамі аб пабрацімскіх і партнёрскіх сувязях паміж тэрытарыяльнымі ўтварэннямі рэгіёнаў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ