Эканомiка
Дзмітрый Круты наведаў Лельчыцкі лясгас
17.07.2024

У рамках візіту на прадпрыемства кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта азнаёміўся з вытворчымі паказчыкамі і асноўнымі відамі дзейнасці.
Як адзначыў дырэктар Лельчыцкага лясгаса Аляксандр Рыдзецкі, на прадпрыемстве ў цяперашні час працуюць 417 чалавек, асноўныя накірункі дзейнасці – лесагаспадарчая і прамысловая.
Найбольшым попытам з тавараў, якія пастаўляюцца ў дружалюбныя краіны, карыстаюцца кроквенныя сістэмы. У сезон добры попыт на ўнут-ранным рынку на зруб і піламатэрыялы.
Дзмітрыя Крутога пазнаёмілі з ходам аднаўленчых работ у раёне па ліквідацыі наступстваў урагану.
Па словах старшыні Лельчыцкага райвыканкама Сяргея Дылюка, сур'ёзны ўклад унеслі службы ЖКГ і ПМК.
Што тычыцца буралому, які ўтварыўся ў выніку нядаўняй стыхіі, часткова ён будзе накіраваны на перапрацоўку.
– Такую магчымасць, зразумела, мы не ўпусцім, – сказаў Аляксандр Рыдзецкі.