Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Дзелавая праграма XIX Гомельскага эканамічнага форуму стартавала з сустрэчы губернатара Івана Крупко з дэлегацыямі краін-удзельніц

18.09.2025
У палацы Румянцавых і Паскевічаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатычных місій замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, кіраўнікамі дэлегацый-партнёраў Гомельскай вобласці.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі расійскіх рэгіёнаў, Кітая, Славакіі, Сербіі, Манголіі, Узбекістана.

Губернатар павітаў удзельнікаў XIX Гомельскага эканамічнага форуму:

– Наш форум збірае людзей, якія ўмеюць глядзець у будучыню і рабіць крокі насустрач адзін аднаму. Сёння, калі свет імкліва змяняецца, асабліва важна бачыць адзін у адным не супернікаў, а партнёраў, не канкурэнтаў, а сяброў.

Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што міжнародная сітуацыя развіваецца няпроста:

– Мы становімся сведкамі таго, як аднапалярны свет паступова сыходзіць у мінулае, яму на змену прыходзіць шматпалярная сістэма, дзе цэніцца раўнапраўе і павага адзін да аднаго.

Менавіта дзякуючы дыпламатыі, адзначыў Іван Крупко, дамоўленасці на падобных форумах становяцца жывымі справамі, а кантракты – жывымі мастамі:

– Ад такіх сустрэч залежыць, якім будзе наша заўтра. Хай форум стане крокам да больш справядлівага і гарманічнага свету, дзе паважаюць культуру, цэняць працу і ўмеюць сябраваць па-сапраўднаму.

Узаемныя візіты дэлегацый і бізнес-перамовы, сумесныя праекты паслядоўна ўмацоўваюць супрацоўніцтва паміж краінамі. Такім меркаваннем падзяліўся губернатар:

– Упэўнены, што кожны з вас поедзе адсюль не толькі з новымі дамоўленасцямі, але і з цёплым пачуццём датычнасці да нашай агульнай справы.

Старшыня аблвыканкама назваў форум пляцоўкай, дзе эканоміка злучаецца з гуманітарнымі праектамі, а дзелавыя кантракты становяцца працягам чалавечага сяброўства. Акрамя таго, была адзначана важнасць міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі:

– Канкрэтныя сувязі рэгіёнаў сёння становяцца рухавікамі рэальнага супрацоўніцтва.

Сустрэча завяршылася падпісаннем пагаднення паміж Урадам аўтаномнага краю Ваяводзіна Рэспублікі Сербія і Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах, а таксама План мерапрыемстваў на 2025–2026 гады па яго рэалізацыі. Дакументы падпісалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і міністр эканомікі і турызму аўтаномнага краю Ваяводзіна Рэспублікі Сербія Ненад Іванішавіч.

Далей ва ўдзельнікаў насычаная праграма: пленарнае пасяджэнне, праца ў секцыях, наведванне прамысловых прадпрыемстваў і азнаямленне з патэнцыялам Гомельшчыны.

Удзел у сустрэчы прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Уладзіслаў Татарыновіч, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ