Дзелавая частка праграмы XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі: губернатар Іван Крупко прымае ўдзел у сустрэчы са старшынямі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі

Старшыня
аблвыканкама Іван Крупко прымае ўдзел у сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі
Наталлі Качанавай і старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі з кіраўнікамі
органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў дзвюх краін.
Сустрэча праходзіць у канцэртнай зале
"Віцебск".
– Супрацоўніцтва нашых краін развіваецца
эфектыўна па ўсіх напрамках дзякуючы той палітыцы, якую праводзяць нашы
Прэзідэнты. І мы бачым, які вынік сёння даюць пасылы, якія вызначаны нашымі
кіраўнікамі, – адзначыла Наталля Качанава.
Аб запатрабаванасці фармату форуму
сведчыць колькасць падпісаных дагавораў і цікавасць удзельнікаў, падкрэсліла
Валянціна Мацвіенка:
– Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва – гэта
каркас нашай Саюзнай дзяржавы. Пакуль будуць прамыя кантакты, будзе мацнейшым
наш саюз. Мы стварылі ўнікальную платформу, дзякуючы якой сёння няма ніводнага
суб'екта Расійскай Федэрацыі, які б не быў уцягнуты ў супрацоўніцтва з
Беларуссю. Толькі наперад!