Эканомiка
Дэлегацыя Гомельскай вобласці знаёміцца з патэнцыялам горада Баодзін
17.06.2024

Губернатар Іван Крупко правёў перамовы з мэрам горада Баодзін Янь Цзіхун, намеснікам губернатара правінцыі Хэбэй Янь Цзічунь.
Партнёрам з Кітая прэзентавалі патэнцыял Гомельскай вобласці. Про-дукцыя паўднёва-ўсходняга рэгіёна Беларусі ўжо пастаўляецца ў правінцыю Хэбэй. У той жа час кропак для супрацоўніцтва нямала: цэлюлоза, машы-набудаванне, сельская гаспадарка і іншыя напрамкі. Бакі дамовіліся, што ў бліжэйшы час дэлегацыя КНР з бізнес-коламі прыбудзе ў Гомельскую воб-ласць, каб больш дэталёва прапрацаваць пытанні супрацоўніцтва.
Далей дэлегацыя пабывала ў штаб-кватэры Great Wall Haval, азна-ёмілася з даследчым цэнтрам, фабрыкай вытворчасці і зборкі аўтамабіляў маркі Haval.
Падчас візіту ў цэнтр абмеркавалі магчымасць зборкі машын на плош-чах свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон».