Эканомiка
Дэлегацыя Гомельшчыны наведала "салодкую" фабрыку ва Уладзівастоку
14.08.2024

Фабрыка «Урса» – найбуйнейшы вытворца марожанага ў Прыморскім краі, у асартыменце больш за 60 відаў прадукцыі.
У складзе гэтага знакамітага на ўвесь Далёкі Усход і Сібір марожанага толькі натуральныя прадукты: малако, вяршкі, ванілін, какава, кедравыя арэхі.
Прадпрыемства ўпэўнена пашырае фірмовую рознічную сетку і мае патрэбу ў сыравіне для марожанага. Гэта менавіта тое, што могуць прапанаваць партнёры з Гомельшчыны. Уладзівастокцы падкрэслілі, што вельмі зацікаўлены ў якаснай малочнай прадукцыі ад вытворцаў Гомельшчыны.