Дамоўленасці ёсць, далей у справу ўступае рабочая група: старшыні аблвыканкама Іван Крупко сустрэўся з губернатарам Кіраўскай вобласці Аляксандрам Сакаловым

– Мы бачым, што аснова далейшага
ўзаемадзеяння – моцнае
міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, дзякуючы якому мацней будзе станавіцца Саюзная
дзяржава. Сёння нам трэба згуртавацца і разам працаваць. Кропак для
ўзаемадзеяння вельмі многа,– выказаў упэўненасць
Іван Крупко.
У агульным аб'ёме экспарту ўдзельная
вага паставак у Расію – 84%.
За апошнія тры гады расце тавараабарот як з Расійскай Федэрацыяй у цэлым, так і
з Кіраўскай вобласцю ў прыватнасці, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. Ёсць
перспектывы супрацоўніцтва ў станкабудаванні, дрэваапрацоўцы, сельскай
гаспадарцы.
Старшыня аблвыканкама запрасіў расійскіх
калег на Гомельскі эканамічны форум.
Агульная структура вытворчасці дае
вялікія магчымасці для кааперацыі Гомельскай і Кіраўскай абласцей. Такое
меркаванне падчас размовы з журналістамі выказаў Аляксандр Сакалоў:
– Будзем развіваць пытанні, звязаныя з
кааперацыяй, дзе ў нас ёсць агульныя кампетэнцыі. Неабходна прадумаць стварэнне
сумесных праектаў, якія маглі б прасоўваць на сусветным рынку. Гэта
станкабудаванне, хімічныя ўгнаенні, дрэваапрацоўка. Спадзяюся, у вас будуць
запатрабаваны кампетэнцыі па падрыхтоўцы інжынераў-станкабудаўнікоў.
Зацікаўлены таксамаў набыцці сельскагаспадарчай тэхнікі.
Магчыма таксама развіццё супрацоўніцтва
ў галіне фармацэўтыкі і будаўніцтва.
Кіраўнікі дамовіліся аб стварэнні
рабочай групы, якая больш дэталёва прапрацуе
ўсе пытанні ўзаемадзеяння рэгіёнаў.