Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Дадзены старт рэканструкцыі ўчастка дарогі ад Рэчыцы да Калінкавіч: траса будзе бетоннай

05.02.2025
Участак трасы М10 працягласцю 85 кіламетраў мадэрнізуюць за пяць чэргаў.

Дарожныя службы пачалі першую чаргу, гэта 16,8 кіламетра. Дарога будзе чатырохпалоснай, з бетонным пакрыццём. Працэс стварэння такога пакрыцця даволі працаёмкі, аднак яно даўгавечней асфальту.

Прадугледжана таксама рэканструкцыя пуцеправодаў і моста, добраўпарадкаванне падземных пешаходных пераходаў, аўтобусных прыпынкаў.

Праектны тэрмін будаўніцтва першага ўчастка новай дарогі – 26 месяцаў. Ход работ праінспектаваў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

– Мы паабяцалі людзям зрабіць якасную трасу высокага класа. Пачатак пакладзены, дарожным службам неабходна з асаблівай увагай аднесціся да дадзенага ўчастку дарогі, – падкрэсліў губернатар.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ