Эканомiка
Будуем па ўсёй вобласці: старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў нараду па пытаннях будаўніцтва жылых дамоў на Гомельшчыне
09.09.2025

Удзел у нарадзе прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч.
Гадавы план уводу жылля ў Гомельскай вобласці – 565 тысяч квадратных метраў. З іх каля 300 тысяч – шматкватэрныя дамы, больш за 200 тысяч – індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. План выкананы на 44%, уведзена 250 тысяч квадратаў жылля.
Большасць раёнаў ідзе па графіку, толькі ў асобных адзначана невялікае адставанне.
– Увод жылля – адзін з асноўных мэтавых паказчыкаў. План будаўніцтва павінен быць распісаны на кожны месяц, а да 1 снежня гадавыя планы выкананы. Старайцеся паспець да наступлення халадоў і маразоў, – паставіў задачу губернатар.
Падрабязна на нарадзе разгледзелі пытанне індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што ўсе ўчасткі выдзелены, іх уладальнікі вядомы. Таму марудзіць з уводам у эксплуатацыю такіх аб'ектаў нельга.
– Пры неабходнасці людзям неабходна аказаць садзейнічанне ў афармленні дакументаў. Правадзіце інфармацыйную работу з уладальнікамі зямлі, дамы якіх пабудаваны, але не ўведзены ў эксплуатацыю. Варта іх папярэдзіць, што ў выпадку несвоечасовай рэгістрацыі ўчастак можа быць канфіскаваны, – адзначыў Іван Крупко.
Што тычыцца шматкватэрных дамоў, большасць з іх па выніках дзевяці месяцаў будзе пабудавана ў тэрмін. Пытанне ёсць толькі па адным аб'екце ў Рэчыцы: замест верасня яго плануюць уводзіць у эксплуатацыю ў кастрычніку.
Будаўнікі перайшлі на кругласутачны мантаж і трохзменны рэжым працы. Пры такім напружаным графіку да канца месяца ўсе віды работ, акрамя аздаблення, будуць выкананы.
– Дадавайце дадатковыя рэсурсы, Падключайце іншыя падраздзяленні і падрадчыкаў. Выбівацца з графіка нельга, дом павінен быць здадзены да пачатку кастрычніка, – паставіў кропку ў пытанні старшыня аблвыканкама.
Асобна абмеркавалі будаўніцтва і ўвод на Гомельшчыне арэнднага жылля.