Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Айчынныя залатыя зліткі і неапрацаваныя алмазы: У Гомелі абмеркавалі развіццё завода «Крышталь»

15.05.2025
Ювелірны завод «Крышталь» наведалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч.
Гасцям расказалі пра гісторыю вытворчага аб'яднання, мадэрнізацыю алмазаапрацоўчай вытворчасці і меры па павышэнні эфектыўнасці работы прадпрыемства. 
У ходзе наведвання цэхаў кіраўнікі азнаёміліся з апрацоўкай каштоўных камянёў, стварэннем ювелірных вырабаў з золата і срэбра, вытворчасцю мерных зліткаў.
Падчас візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на завод «Крышталь» у лістападзе 2023 года кіраўнік дзяржавы даручыў узяць на асаблівы кантроль пытанне забеспячэння Міністэрства фінансаў і Нацыянальнага банка Беларусі залатымі і сярэбранымі зліткамі айчыннай вытворчасці, паколькі раней іх увозілі з краін Заходняй Еўропы.
Супрацоўніцтва паміж ведамствамі і заводам па гэтым напрамку за два гады ўзмоцнена. Цяпер акрамя штампаваных тут вырабляюць адліваныя зліткі: залатыя наміналам ад аднаго да ста грамаў, сярэбраныя – ад ста да тысячы грамаў. 
У ходзе сённяшняй сустрэчы кіраўнікі абмеркавалі пытанні далейшага ўзаемадзеяння з вытворчым аб'яднаннем. Гомельскі завод "Крышталь" з'яўляецца вядучым у Беларусі вытворцам ювелірных вырабаў, брыльянтаў і алмазнага інструмента.
На ўнутраным і знешнім рынках з кожным годам канкурыраваць усё складаней, расказалі на прадпрыемстве. Тут знаходзяць спосабы здзівіць пакупнікоў і захаваць пастаянных кліентаў. Напрыклад, выпускаюць унікальныя калекцыі з устаўкай з неапрацаваных алмазаў. Акрамя таго, вырабляюць усе дзяржаўныя ўзнагароды з каштоўных металаў. 
Менавіта гомельскае прадпрыемства адным з першых на тэрыторыі ЕАЭС пачало маркіраваць свае вырабы спецыяльным кодам ідэнтыфікацыі, які практычна цалкам выключае магчымасць падробкі. Набыць гомельскую ювелірку можна больш чым у 80 крамах.
Яшчэ адно з пытанняў вытворчай нарады – імпартазамяшчэнне ў пытанні каштоўных манет, паколькі Беларусь павінна быць незалежнай і ў гэтым накірунку таксама.
– Нацыянальны банк ажыццяўляе выпуск вялікай наменклатуры інвестыцыйных, памятных манет. У сілу розных прычын пераважная большасць заказаў да цяперашняга часу выраблялі ў замежных дзяржавах. Аднак тут таксама прысутнічае неабходнасць імпартазамяшчэння. З улікам тэхналагічнага ўзроўню прадпрыемства ў нас ёсць разуменне, што "Крышталь" здольны ажыццявіць чаканку манет на досыць высокім узроўні, – падзяліўся меркаваннем з журналістамі старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Раман Галоўчанка.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ