Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Адна гісторыя, адзіныя карані, агульныя традыцыі: афіцыйная сустрэча губернатараў Гомельскай і Бранскай абласцей

29.06.2024
Перад пачаткам святочных мерапрыемстваў – афіцыйная сустрэча.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз, старшыня Бранскай абласной думы Валянцін Суббот і галоўны федэральны інспектар па Бранскай вобласці Андрэй Дзьячук абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў.

– Рады вітаць вас на Браншчыне. Прайшло 55 гадоў з дня заснавання фестывалю славянскага сяброўства, калі пачатак яму паклала наша моладзь. Сімвалічна, што ў гэты раз Дзень маладзёжы супаў з Днём партызан і падпольшчыкаў, падкрэсліў Аляксандр Багамаз.

– Свята важнае, асабліва ў сённяшні няпросты час. Узаемаадносіны паміж нашымі рэгіёнамі ў эканоміцы і ў сацыяльнай сферы даюць свой плён: кожны год з'яўляюцца новыя праекты, якія робяць нашы рэгіёны яшчэ бліжэй. Мы браты, у нас адна гісторыя, і разам мы працягваем традыцыі заснавальнікаў фестывалю моладзі, адзначыў Іван Крупко.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ