Эканомiка
Адлегласць не перашкода: дэлегацыя Гомельскай вобласці працуе ў расійскім Чалябінску
21.05.2025

Дзелавыя і бізнес-колы паўднёва-ўсходняга рэгіёна Беларусі пераадолелі амаль 2,5 тысячы кіламетраў, каб прадставіць патэнцыял вобласці расійскім партнёрам.
Наперадзе – насычаная праграма, сустрэча з кіраўніцтвам вобласці, падпісанне новых пагадненняў.
Першы дзень пачаўся з перамоў паміж вытворцамі мяса-малочнай прадукцыі Гомельшчыны і прадстаўнікамі гандлёвых сетак Расійскай Федэрацыі і Чалябінскай вобласці. Прадпрыемствы прэзентуюць як знаёмыя расіянамм прадукты, так і навінкі. У рамках перамоў абмяркоўваюць пытанні паставак беларускай прадукцыі на прылаўкі чалябінскіх магазінаў.
Таксама дэлегацыя з Гомельскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Ксеніяй Панцюхавай наведала аўтамабільны завод «Урал» у горадзе Міас. На прадпрыемстве вырабляюць грузавыя аўтамабілі і спецыяльныя пасажырскія транспартныя сродкі. Завод прапануе шырокі мадэльны шэраг аўтамабіляў, якія працуюць на дызельным і газаматорным паліве. Лінейка прадпрыемства прадстаўлена больш чым 250 мадыфікацыямі машын, на платформе «Урал» манціруецца больш за 400 відаў спецтэхнікі і навяснога абсталявання.