Эканомiка
Ад сельскай гаспадаркі да сацсферы: перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця Буда-Кашалёўскага раёна
23.02.2024

Планы раёна на 2024 год разгледзелі сёння пад старшынствам губернатара Івана Крупко.
– У раёне дастаткова перадумоў для паспяховага развіцця. Патэнцыял тэрыторыі велізарны, але да канца пакуль не раскрыты. У вас вельмі выгаднае геаграфічнае размяшчэнне, выкарыстоўвайце гэта, – настойвае старшыня аблвыканкама.
Асаблівая ўвага ў час нарады – сельскай гаспадарцы. Праграму развіцця гэтага накірунку абаранілі ў пачатку года, цяпер галоўнае – правесці ўвесь комплекс палявых работ у сціснутыя тэрміны.
– Структурна падыдзіце да кожнай гаспадарцы. Яшчэ раз прапрацуйце план, якую культуру і на якіх плошчах будзеце сеяць. Бяспека, якасць і цана – залог канкурэнтаздольнасці на любым рынку, – называе прынцыпы паспяховай работы Іван Крупко.
Пытанне застанецца на кантролі кіраўніка рэгіёна: выніковае квартальнае пасяджэнне райвыканкама пройдзе з удзелам першага намесніка старшыні аблвыканкама Дзмітрыя Петражыцкага.
Што тычыцца знешнеэканамічнай дзейнасці, пытанняў па гэтым паказчыку не ўзнікае: прадпрыемствы пастаўляюць сваю прадукцыю больш чым у 10 краін, сярод якіх Расія, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Грузія. У гэтым годзе тэмпы плануюць нарошчваць. Станоўчую ацэнку работы прамысловасці даў курыруючы намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка:
– Прамысловасць раёна дастаткова ўпэўнена развіваецца. За апошнія пяць гадоў аб'ёмы вытворчасці некаторых прадпрыемстваў значна выраслі.
У той жа час, падкрэсліў Андрэй Васільевіч, мясцовым органам улады трэба будзе папрацаваць над павелічэннем тавараабароту.
У сацыяльнай сферы да Буда-Кашалёўскага раёна пытанняў і прэтэнзій няма. Аднак губернатар нацэліў асабіста старшыню райвыканкама і ўсіх кіраўнікоў звярнуць асаблівую ўвагу на маладых спецыялістаў:
– Жыллё, зарплата, настаўнік – вось што самае галоўнае для тых, хто прыйшоў на першае месца работы. Ваш абавязак забяспечыць іх усім неабходным, тады палепшыцца і замацаванасць кадраў.
Як расказаў старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкама Анатолій Гапонік, прааналізаваўшы сітуацыю, з мінулага года сталі заключаць больш мэтавых дагавораў з ураджэнцамі раёна, каб яны заставаліся працаваць на роднай зямлі.