Культура
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ўручыў узнагароды лаўрэатам фестывалю "Кліч Палесся"
17.08.2024

За высокі ўзровень прэзентацыі мясцовых этнакультурных традыцый у розных намінацыях дыпломамі і падарункамі ўзнагароджаны Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі і Хойніцкі раёны. За захаванне традыцый гасціннасці адзначаны Нацыянальны парк "Прыпяцкі".
Таксама ўзнагародамі ў розных намінацыях узнагароджаны раёны Брэсцкай вобласці – Іванаўскі, Лунінецкі, Столінскі, Пінскі і горад Пінск. Дыпломы ўручыў губернатар Пётр Пархомчык.