Культура
"Нашчадкі традыцыі": творчы калектыў з Буда-Кашалёўскага раёна заняў першае месца ў рэспубліканскім конкурсе
04.12.2023

Фінал III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў "Нашчадкі традыцыі", прысвечанага Году міру і стварэння, прайшоў у Мінску 29–30 лістапада.
Удзельнікі прэзентавалі праекты аб важнасці беларускай культурнай спадчыны, па вывучэнні рэгіянальных традыцый. Юныя даследчыкі спаборнічалі ў розных намінацыях.
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца "Мілавіца" з Уваравічаў Буда-Кашалёўскага раёна прадставіў сваю працу ў намінацыі "Музычная спадчына маёй Радзімы".
Праект "Дакрануцца да вытокаў" заснаваны на даследаванні рэгіянальных асаблівасцей музычнага і харэаграфічнага фальклору. Хлопцы сабралі "Вянок бытавых танцаў": вывучаны мясцовы фальклор яны паклалі на паперу, а з дапамогай інфармацыйных тэхналогій стварылі зборнік нот мелодый народных танцаў, аўдыё- і відэатэку. Вынікі даследчай дзейнасці прадстаўнікоў Гомельскай вобласці журы конкурсу адзначыла дыпломам I ступені.