Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Культура
Культура

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці запрашае на творчую лабараторыю "Напярэдадні Каляд"

22.12.2023
26 снежня ў 14.30 удзельнікі творчай лабараторыі пазнаёмяцца з традыцыямі святкавання Каляд на Гомельшчыне. Калядную зорку – абавязковы атрыбут святочнага абходу – зробяць разам з носьбітам народных традыцый паўднёвага ўсходу Гомельскага раёна Віктарам Шыпковым. З ім жа можна будзе вывучыць псалмы, якімі з даўніх часоў калядоўшчыкі віншуюць гаспадароў. З традыцыйным святочным рэпертуарам Гомельскага Палесся і Падняпроўя пазнаёмяць госці з горада над Прыпяццю – узорны ансамбль народнай песні і фальклору "Мазырскія весялушкі" Палаца культуры адкрытага акцыянернага таварыства "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", а таксама кіраўнікі ўзорных фальклорных калектываў ДУА "Сярэдняя школа № 30 Гомеля" разам з узорным фальклорным ансамблем "Святы Пакроў".

Для ўсіх наведвальнікаў творчай лабараторыі будзе праведзена прэзентацыя інтэрактыўнай выстаўкі "Спеўная спадчына Гомельшчыны", падрыхтаванай пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Уваход вольны. Месца правядзення: Гомель, вул. Ірынінская, 19, выставачная зала абласнога цэнтра народнай творчасці.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ