Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Следственный комитет Республики Беларусь
Главная Навіны Спорт i турызм

Спорт i турызм

Больш за 33,5 тыс. дзяцей будуць займацца ў спартшколах Гомельскай вобласці ў гэтым навучальным годзе


5 верасня, Гомель / кар. БЕЛТА/. Больш за 33,5 тыс. навучэнцаў будуць займацца ў спартыўных школах Гомельскай вобласці ў новым навучальным годзе, паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Дзяніс Язерскі. 

"Гэтыя дзеці прайшлі паглыбленае медыцынскае абследаванне, атрымалі медыцынскі допуск да заняткаў спортам. У раёнах ужо правялі папярэднюю тарыфікацыю, вызначаны нагрузкі на трэнерскі склад. Цяпер стаіць задача ўкамплектаваць групы пачатковай падрыхтоўкі, зыходзячы з магчымасцяў спартыўнай базы рэгіёну", - распавёў Дзяніс Язерскі. 

Усяго ў Гомельскай вобласці функцыянуюць 77 спартыўных школ (СДЮШАР і ДЮСШ).

Паводле слоў Дзяніса Язерскага, у рэгіёне сфарміравана стратэгія па развіцці відаў спорту. 15 з іх прызнаныя прыярытэтным у Гомельскай вобласці. Гэта перш за ўсё алімпійскія віды: Веславанне, гульнявыя віды, адзінаборствы, лёгкая і цяжкая атлетыка. Усяго ж у вобласці культывуюць больш за 150 відаў спорту, і кожнаму з іх надаецца ўвага.

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбна-спартыўных устаноў і фізкультурна-спартыўных аб'ектаў, набыццё спартыўнага інвентара, экіпіроўкі сёлета выдзелена больш за Br5 млн, удакладніў начальнік упраўлення.

Сёння на калегіі ўпраўлення спорту і турызму ў аблвыканкаме была разгледжана гатоўнасць спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў да навучальнага года і ацяпляльнага сезона. На гэтыя мэты ў рэгіёне ўжо выкарыстана Br764, 7 тыс. з іх амаль Br528 тыс. - бюджэтныя сродкі, звыш Br93, 4 тыс. - уласныя (пазабюджэтныя), больш за Br140 тыс. - спонсарскія, яшчэ Br3, 1 тыс. - дабрачынныя. Як было адзначана, пашпарты гатоўнасці ўсе ўстановы атрымалі ў жніўні.

Удзельнікі Калегіі падвялі вынікі падрыхтоўчай працы, абмеркавалі праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння. Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў звярнуў увагу кіраўнікоў спортустаноў, што ў працы па розных напрамках важна ацэньваць рэальную карціну, а таксама наяўныя рэзервы. У прыярытэце таксама стварэнне бяспечных умоў.-0-