Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Наука и образование в Гомельской области

Наука и образование в Гомельской области

Галоўнае ўпраўленне адукацыі

Начальнік Смірноў Руслан Іванавіч

 Телефон: +375 232 35-71-23 

Факс: +375 232 35-71-81 http://www.gomeluo.gomel.by/

 

Сістэма адукацыі Гомельскай вобласці – адна з самых буйнейшых сярод абласцей рэспублікі.

Гэта 1 204 установы, з якіх 495 устаноў дашкольнай, 528 – сярэдняй, 32 – спецыяльнай, 28 – прафесіянальна-тэхнічнай, 23 – сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 57 устаноў  дадатковага навучання дзяцей і моладзі, 2 дзіцячыя дамы, 23 сацыяльна-педагагічных цэнтра, 2 міжшкольных цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі, 1 установа дадатковай адукацыі дарослых, 8 устаноў вышэйшай адукацыі, 5 выхаваўча-аздараўленчых устаноў.

У вобласці створаны неабходныя ўмовы для развіцця дзяцей і атрымання імі якаснай адукацыі.

У дашкольнай адукацыі асаблівая  ўвага надаецца даступнасці і якасці адукацыйнага працэсу.

Звыш за 98% дзяцей, старэйшых за 3 гады, ахоплены дашкольнай адукацыяй.

Разнастайнасць відаў устаноў (дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці, яслі, дзіцячыя сады, санаторныя і спецыяльныя дашкольныя ўстановы) у поўнай меры дазваляюць задаволіць адукацыйныя запыты законных прадстаўнікоў выхаванцаў, дыферэнцыраваць падыход да дзяцей з улікам іх магчымасцей.

Вядзецца работа па замацаванні здароўя дзяцей, пошуку шляхоў павышэння якасці работы праз выкарыстанне здароўезберагаючых тэхналогій. Сістэмнасць прымаемых мер дазволіла за 5 гадоў значна скараціць колькасць дзён, прапушчаных адным дзіцём па хваробе.

Пад пільнай увагай органаў адукацыі знаходзіцца работа па арганізацыі навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. З 2015/2016 навучальнага года спецыяльнымі адукацыйнымі паслугамі і карэкцыйнай дапамогай ахоплены ўсе дзеці дадзенай катэгорыі.

Развіццё сістэмы агульнай сэрэдняй адукацыі ідзе праз павелічэнне колькасці навучэнцаў, якія маюць магчымасць вывучаць вучэбныя прадметы на павышаным узроўні. Профільнае навучанне арганізавана сёння ў 4 ліцэях, 30 гімназіях, а таксама ў сярэдніх школах.

У цэлым больш за 54% вучняў 10 і 11 класаў навучаюцца ва ўмовах профільнага навучання.

Сістэма прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі вобласці ажыццяўляе падрыхтоўку вучняў па 50 спецыяльнасцях і 92 рабочых прафесіях, 32 спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Кантынгент навучэнцаў складае звыш  за 18 тысяч чалавек.

Дзякуючы рабоце, якая праводзілася сумесна з галіновымі камітэтамі, упраўленнямі аблвыканкама, арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, усе выпускнікі, якія належаць размеркаванню, забяспечаны першым рабочым месцам.

Выніковасць сістэмы паказваюць дасягненні навучэнцаў. Кожны год вучні школ, гімназій і ліцэяў вобласці становяцца пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд і турніраў, алімпіяды вучняў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць”.

Ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі будуецца ў адпаведнасці з Канцэпцыяй і Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2016 – 2020 гады.

Паказчык ахопу вучняў усімі формамі аб’яднанняў на базе ўстаноў адукацыі складае 92%. У аб’яднаннях па інтарэсах, клубах і спартыўных секцыях ахоплена звыш за 12 тысяч навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Узрасла колькасць вучняў, якія наведваюць аб’яднанні праваахоўнага руху: юныя сябры міліцыі, юныя інспектары дарожнага руху, юныя выратавальнікі-пажарныя.

Праводзіцца рад мерапрыемстваў па фарміраванні ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, па развіцці маладзёжных ініцыятыў, рэалізацыі сацыяльных праектаў. У абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі функцыянуе рэсурсны цэнтр маладзёжных ініцыятыў “Ступені” ў рамках плана супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.

Сумесна з ТРК  “Гомель” у рэжыме ток-шоу на тэлеканале  “БТ 4” арганізавана штогадовае правязенне  двух абласных бацькоўскіх сходаў па пытаннях прафілактыкі гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын, прафарыентацыі, летняй занятасці дзяцей, іншых.

Асобая ўвага надаецца пытанням аховы праў дзяцінства. У вобласці пражывае звыш за 3,4 тысячы дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Прымаюцца эфектыўныя меры па ўладкаванні дзяцей гэтай катэгорыі на выхаванне ў сем’і. У апякунскіх сем’ях (1271 сям’я) пражывае 1594 дзіцяці, у прыёмных сем’ях (517 сямей) – 845 дзяцей, у 47 дзіцячых дамах сямейнага тыпу – 305 дзяцей.

Працягваеца работа па аказанні дапамогі дзецям, якія пражываюць у небяспечных сем’ях. Зараз у сацыяльна небяспечным становішчы знаходзяцца 1725 дзяцей, якія пражываюць у 755 сем’ях. У выніку сумеснай дзейнасці ўсіх зацікаўленых службаў і ведамстваў у мінулым годзе ў сувязі з паляпшэннем сітуацыі знята з уліку 3651 дзіця з ліку тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. За гэты перыяд тымі, каму патрэбна дзяржаўная абарона, былі прызнаны і адабраны ў бацькоў 243 непаўналетніх. У біялагічныя сем’і было вернута 195 дзяцей.

Якасць адукацыі напрамую залежыць ад прафесіяналізму педагагічных работнікаў. У цяперашні час у галіне працуе каля 60 тысяч чалавек, з іх педагогаў – звыш за 30 тысяч. У выніку праведзенай работы створаны ўмовы для забеспячэння кваліфіцыраванымі кадрамі ўсіх устаноў вобласці.

Штогод у галіну прыбывае больш за 800 маладых педагогаў. Арганізавана работа з маладымі спецыялістамі, якая накіравана на іх паспяховую адаптацыю на працоўным месцы, фарміраванне і развіццё педагагічнага майстэрства. У кожным раёне вобласці дзейнічаюць метадычныя аб’яднанні маладых спецыялістаў, школы маладога педагога. Паспяхова функцыянуе інстытут настаўніцтва.

На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па педагагічных спецыяльнасцях ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі навучаецца больш за 800 чалавек.