Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Прамысловасць

Прамысловасць

На тэрыторыі Гомельскай вобласці размешчана больш за дзвесце буйных 
і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў, доля якіх у аб'ёме прамысловай вытворчасці Беларусі складае каля 20 працэнтаў.
У першую дваццатку валаўтваральных прадпрыемстваў вобласці ўваходзяць ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» (удзельная вага ў аб'ёмах вобласці 41,6%), ААТ «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія» (13,1%), РУП «ВА «Беларуснафта» (7,1%), РУП «Гомельэнэрга» (4,9%), ААТ «Гомельскі хімічны завод» (2,8%), ААТ «Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат» (1,5%), ААТ «Гомсельмаш» (1,3%), ААТ «СветлагорскХімвалакно» (1,2%), ААТ «Рэчыцкі метызны завод» (1,2%), ААТ «Мілкавіта» (1,0%), ААТ «Гомельшкло» (1,0%), ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» (1,0%), ААТ «Тураўскі малочны камбінат» (1,0%), ПУП «Калінкавіцкі малочны камбінат» (0,7%), ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармалей» (0,7%), СП ААТ «Спартак» (0,6%), ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат» (0,5%), ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат» (0,5%), ААТ «Гомельдрэў» (0,5%), ААТ «Мазырсоль» (0,5%).
Толькі названымі прадпрыемствамі вырабляецца больш за 80% прамысловай прадукцыі вобласці.
Вядучыя прадпрыемствы Гомельскай вобласці і іх асноўныя віды прадукцыі:
- ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» / бензін аўтамабільны, дызельнае паліва, звадкаваныя газы/. www.mnpz.by
- ААТ «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія» / вытворчасць металакорду, літых, трубавых і катаных нарыхтовак, сталёвага і арматурнага дроту, фібры сталёвай/. www.belsteel.com
- ААТ «Рэчыцкі метызны завод» /метызы, гарачае цынкаванне/. www.rmz.by
- Холдынг «Гомсельмаш» /кормаўборачныя і збожжаўборачныя камбайны, прычапная і навясная кормаўборачная тэхніка, буракаўборачная, бульбаўборачная
і глебаапрацоўчая тэхніка/. www.gomselmash.by
- РУП ВА «Беларуснафта» /здабыча нафты і газу, разведка нафтавых радовішчаў/. www.belorusneft.by
- ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод» / вытворчасць і рамонт вагонаў/. www.vrz.gomel.by
- ЗАТ «Рэмеза» /кампрэсары/. www.remeza.com
- ААТ «Гомельскі хімічны завод» / азотна-фосфарна-калійныя ўгнаенні розных марак, серная кіслата, крыяліт, фторысты алюміній, сульфат натрыю, амафос /. www.belfert.by
- ААТ «СветлагорскХімвалакно» / поліэфірныя ніткі, віскозны корд, вугляродныя матэрыялы, арселон, трыкатаж, нятканыя матэрыялы, поліпрапіленавыя мяшкі/. www.sohim.by
- ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» /беленая цэлюлоза, гофракардон і ўпакоўка з гофракардону, кардон фільтравальны, мяшкі папяровыя/. www.sckk.by
- ААТ «Гомельдрэў» /домабудаванне, паркет, наборы корпуснай, офіснай мэблі, фанера/. www.gomeldrev.by
- ААТ «Гомельшкло» /ліставае, ламінаванае, загартаванае, мэблевае шкло, пенашкло, трыплекс, TPS-шклопакеты, шамотныя вырабы/. www.gomelglass.by
- ААТ «Гомельбудматэрыялы» /мінералаватныя пліты БЕЛТЕП, сілікатныя цэгла 
і камень, блокі з ячэістага бетону/. www.oaogsm.by
- ААТ «ЦБК-Кансалт» /шпалеры, металізаваная плёнка і папера/. www.gomeloboi.by
- ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія» /вытворчасць мясной і малочнай прадукцыі/. www.holding-gomel.by
- ААТ «Спартак» / шакалад, цукеркі, карамель, бісквітныя, вафельныя вырабы/. www.spartak.by
- ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» /алей, маянэз, маргарынавая прадукцыя, кетчуп, гаспадарчае і туалетнае мыла/. www.gjk.by
- ААТ «Мазырсоль» /соль, сухія прыправы, касметычныя солі, соль таблеціраваная/. www.mozyrsalt.by
- ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь» /каштоўныя камяні, ювелірныя вырабы, алмазны інструмент/. www.kristall.by
- ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» /фарфорава-фаянсавы посуд 
і сувеніры/. www.dfz.by
- ААТ «8 сакавіка» /трыкатажныя і панчошна-шкарпэткавыя вырабы/. www.8marta.com
- ААТ «Камінтэрн» /мужчынскія касцюмы/. www.comintern.by
- ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір» /гарэлка, настойкі, бальзамы, лікёры/. www.radamir.by
- ААТ «Тураўскі малочны камбінат» /паўцвёрдыя і мяккія сыры/. www.turovmilk.by
- ААТ «Рэчыцадрэў» /плітныя матэрыялы, мэбля, паліўныя брыкеты, ламінат/. www.rechdrev.by
- ААТ «Мазырскі ДОК» /цеплаізаляцыйныя пліты, брыкеты, піламатэрыялы, мэбля/. www.moz-dok.by
- ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс» /мяккая мэбля/. www.progres.gomel.by
- Свабодная эканамічная зона «Гомель-Ратон» /больш за 70 суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці/. www.gomelraton.com