Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Следственный комитет Республики Беларусь
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Стаць буйным акцыянерам ААТ «Гомельагракамплект» - гэта рэальна

Правядзенне аўкцыёну па продажы акцый ААТ «Гомельагракамплект», якія знаходзяцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці, у памеры 16,9% статутнага фонду Таварыства плануецца ў канцы бягучага года. Гандлёвай пляцоўкай іх продажу стане ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»

З 1991 года прадпрыемства займаецца распрацоўкай і вытворчасцю сучаснага даільнага абсталявання. Уласнае канструктарскае бюро і тэхналагічны аддзел дазваляе на высокім узроўні распрацоўваць і асвойваць серыйную вытворчасць новых відаў прадукцыі.

Сёння ААТ «Гомельагракамплект» - найбуйнейшы вытворца даільнага абсталявання ў Рэспубліцы Беларусь, гэта сучаснае мадэрнізаванае прадпрыемства з вялікім інавацыйным патэнцыялам.

Як паведамляецца на сайце ААТ «Гомельагракамплект», толькі за апошнія пяць гадоў прадукцыя прадпрыемства ўзнагароджана чатырнаццаццю залатымі і сярэбранымі медалямі.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб ААТ «Гомельагракамплект», яго фінансавымі паказчыкамі гаспадарчай дзейнасці, інфармацыяй аб зямельных участках, капітальных будынках, машынах і абсталяванні можна азнаёміцца па спасылцы.