Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Ахова здароўя

Ахова здароўя

Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя

Аб выніках працы галіны аховы здароўя Гомельскай вобласці у 2021 годзе  

Дзейнасць галіны аховы здароўя Гомельскай вобласці ў 2021 годзе была накіравана на забеспячэнне якаснага аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву, стабільнага и эффектыўнага функцыянавання арганізацый аховы здароўя ў умовах эпідэміялагічнага становішча, абумоўленага распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.

На ўсіх узроўнях кіравання аховай здароўя вобласці приняты шэраг комплексных арганізацыйных мер па кантролю за захворваннем і смяротнасцю насельніцтва, асацыіраваных з інфекцыяй COVID-19. Праводзіўся комплекс неабходных санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Забяспечана этапнасць лячэння пацыентаў з пнеўманіямі з вылучэннем стацыянараў першай лініі, стацыянараў далечвання і Цэнтра рэабілітацыі пры захаванні профільных устаноў для забеспячэння даступнасці спецыялізаванай дапамогі. Аптымізавана праца першаснага звяна з фарміраваннем мабільных кантактных брыгад.

Нягледзячы на тое, што 2021 год прайшоў пад знакам пандэміі, аховай здароўя вобласці зроблены акцэнты і на іншыя актуальныя пытанні: удасканаленне арганізацыі першаснай, спецыялізаванай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, умацаванне кадравага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя.

У 2021 годзе паспяхова завершана рэалізацыя мерапрыемстваў па выкананні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. Па выніках выканання Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады ў галіне дасягнуты 14 з 17 мэтавых паказчыкаў.

Праводзіцца планамерная работа па ўкараненню ў работу пярвічнага звяна каманд лекара агульнай практыкі. У амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя вобласці сфарміравана больш за 400 каманд.

Для павышэння даступнасці медыцынскай дапамогі жыхарам аддаленых населеных пунктаў у УЗ «Рэчыцкая ЦРБ» уведзены ў эксплуатацыю перасоўны дыягнастычны комплекс. Комплекс абсталяваны неабходным наборам медыцынскага абсталявання і прызначаны для аказання медыцынскай дапамогі, правядзення дыспансэрных аглядаў, ўзяцця матэрыялаў для выканання лабараторных даследаванняў, выканання вакцынацыі.

У галіне аховы здароўя актыўна ўкараняюцца новыя высокатэхналагічныя метады дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў. У 2021 годзе выканана больш за 8,3 тысячы высокатэхналагічных медыцынскіх і каля 10,0 тысяч складаных аператыўных умяшанняў. Пры гэтым удзельная вага выкананых на раённым узроўні складаных і высокатэхналагічных медыцынскіх умяшанняў дасягнула 17,6% і 27,8% адпаведна.

З мэтай забеспячэння даступнасці аказання спецыялізаванай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі на першасным узроўні праводзяцца мерапрыемствы па развіцці сеткі міжраённых цэнтраў і цэнтраў калектыўнага карыстання. У 2021 годзе на базе ўстаноў г. Гомель адкрыты кансультатыўны цэнтр лазернай і малаінвазіўнай хірургіі, цэнтр калектыўнага карыстання па эндаскапічнай дыягностыцы захворванняў ЛОР-органаў, фізіятэрапіі і медыцынскай рэабілітацыі, аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з хранічнай сардэчнай недастатковасцю, гарадскі кансультатыўны глаўкомны кабінет.

Са жніўня 2021 года Мазырскае міжраённае кардыялагічнае аддзяленне пачало аказваць інтэрвенцыйную медыцынскую дапамогу пацыентам з хваробамі сістэмы кровазвароту ў кругласутачным рэжыме.

У вобласці створана і функцыянуе выразная арганізацыйная структура службы аховы мацярынства і дзяцінства. Каэфіцыент дзіцячай смяротнасці па выніках 2021 года склаў 2,7 на 1000 народжаных жывымі, пры мэтавым паказчыку - да 3,0. Паказчык дзіцячай смяротнасці - 27,6 на 100 000 дзіцячага насельніцтва, пры мэтавым паказчыку - да 30,0.

З мэтай забеспячэння станоўчага натуральнага прыросту за кошт павышэння нараджальнасці працягнутая праца па правядзенні перадабортнага кансультавання. Звыш 3,5 тысяч жанчын ахоплена перадабортным псіхалагічным кансультаваннем. Захавана больш за тысячу першасна нежаданых цяжарнасцяў.

Са жніўня 2021 года ў установе «Гомельскі абласны дыягнастычны медыка-генетычны цэнтр з кансультацыяй «Шлюб і сям'я» арганізавана работа па прадастаўленню за кошт сродкаў бюджэту адной спробы экстракарпаральнага апладнення.

Праведзена значная работа па развіццю інфраструктуры і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы аховы здароўя вобласці.

Уведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс мадэрнізацыі памяшканняў аперацыйнага блока ДУЗ «ГГКБ №3». Завершаны работы па будаўніцтву шматпавярховага жылога дома № 41 у мікрараёне № 104 у г.Гомелі, на першым паверсе якога размясцілася ўбудаванае памяшканне педыятрычнага аддзялення філіяла № 2 ДУЗ «ГЦГДКП».

 

Праведзена значная работа па мадэрнізацыі сістэм падачы медыцынскіх газаў і прылады дадатковых кропак падачы кіслароду.

Завершаны работы па рэканструкцыі будынкаў цэнтральнай раённай бальніцы і паліклінікі УЗ «Нараўлянская ЦРБ», харчаблока УЗ «Чачэрская ЦРБ».

У мэтах забеспячэння аказання своечасовай якаснай медыцынскай дапамогі насельніцтву вобласці набыта медыцынскае абсталяванне на суму больш за 16,7 млн. руб. Набыта 16 аўтамабіляў «хуткая медыцынская дапамога», 9 аўтамабіляў «медыцынская дапамога». Акрамя таго, бязвыплатна атрымана 26 адзінак аўтатранспарту за кошт гуманітарнай і спонсарскай дапамогі.

Уведзены ў эксплуатацыю 6 новых рэнтгенаўскіх камп'ютарных тамографаў (УЗ «Мазырская ГБ», УЗ «Калінкавіцкая ЦРБ», У «ГОКБ», ДУЗ «ГГКБ №1», ДУЗ «ГГКБ №2», ДУЗ «ГГКБ №3»).

У чэрвені 2021 года, дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама, спонсарскай дапамогі РУП «Гомельэнерга» і РПУП «Гомельаблгаз», парк стаматалагічных установак вобласці папоўніўся 22-ма новымі комплексамі вытворчасці ААТ «Гомсельмаш».

Праведзеная праца дазволіла забяспечыць устойлівасць і мабільнасць сістэмы аховы здароўя, забяспечана максімальная даступнасць медыцынскай дапамогі.

Прыярытэтнымі задачамі дзейнасці галіны аховы здароўя Гомельскай вобласці з'яўляюцца:

– выкананне мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады, Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, Мэт устойлівага развіцця;

– паляпшэнне і стабілізацыя асноўных медыка-дэмаграфічных паказчыкаў – зніжэнне смяротнасці, павелічэнне нараджальнасці, павелічэнне чаканай працягласці жыцця;

– мінімізацыя наступстваў у перахварэлых інфекцыяй COVID-19 , іх рэабілітацыя, прафілактыка далейшых заражэнняў;

– паляпшэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту і зніжэнне ўзроўню захворвання насельніцтва;

– ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый аховы здароўя, развіццё электроннай аховы здароўя;

– забеспячэнне арганізацый аховы здароўя неабходнымі медыцынскімі кадрамі, павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў;

– паляпшэнне якасці аказваемых паслуг, стварэнне адзінага прафілактычнага асяроддзя, развіццё міжведамаснага ўзаемадзеяння;

– змена падыходу і тэхналогій у аказанні першаснай медыцынскай дапамогі, усеагульны ахоп насельніцтва паслугамі першаснай медыцынскай дапамогі;

– павышэнне даступнасці высокатэхналагічнай, спецыялізаванай медыцынскай дапамогі на ўсіх узроўнях яе аказання з развіццём міжраённых цэнтраў;

– на правядзенне якаснай дыспансэрызацыі насельніцтва, дынамічнага назірання за пацыентамі, якія маюць хранічныя захворванні;

– распрацоўка і ўкараненне мер па ўмацаванню рэпрадуктыўнага здароўя, укараненне сучасных тэхналогій дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі бясплоддзя і невыношвання цяжарнасці;

– фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця і здароўезберажэння;

– пераход да сістэмы фінансавання на аснове дасягнутых вынікаў;

– правядзенне мерапрыемстваў па папярэджанню карупцыі і павышэнню эфектыўнасці структуры кіравання галіной;

– забеспячэнне эфектыўнага міжведамаснага ўзаемадзеяння ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

 

 

Гомельская абласная МРЭК