Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2

Выбары - 2019

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы № 293 і № 294 аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №294 ад 5 жніўня 2019 г. «Аб прызначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №293 ад 5 жніўня 2019 г. «Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»


Гомельская абласная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання размяшчаецца па адрасе: г. Гомель, праспект Леніна, 2, кабінет № 212; нумары тэлефонаў: 33-43-15, 33-43-01, 33-43-03.

Прыём выбаршчыкаў праводзiцца па наступным распарадку:
у буднія дні - з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак з 14.00 да 15.00),
у суботу - з 10.00 да 14.00 гадзін.

Звесткі пра старшыню, намесніка старшыні і сакратара Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
НЯВЕРАЎ Аляксей Мікалаевіч – старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання;
ЛУК'ЯНЕНКА Тамара Дзям'янаўна – намеснік старшыні Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання;
ЗУБЕЦ Васілій Мікалаевіч – сакратар Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання

ЗВЕСТКІ аб месцазнаходжанні і нумарах тэлефонаў участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання

ЗВЕСТКІ пра ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваных акруговымі выбарчымі камісіямі

ЗВЕСТКІ аб асобах, якія падалі ў акруговыя выбарчыя камісіі дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Звесткі аб асобах, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты ПАГА «Рух «За Свабоду»

Звесткi аб кандыдатах у дэпутаты

Графік выступленняў па радыё кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гомельскай вобласці (Радыё “Гомель FM”)

Графік выступленняў па тэлебачанні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гомельскай вобласці (т/к “Беларусь-3”)



АБ'ЯВЫ

26 лістапада 2019 года ў 17.00 адбудзецца пасяджэнне Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Месца правядзення: праспект Леніна, 2, (Гомельскі аблвыканкам), зала пасяджэнняў 1-га паверха.