Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Эканоміка Прадпрымальніцтва Савет садзейнічання развіццю малога бізнесу пры Гомельскім абласным выканаўчым камітэце

Савет садзейнічання развіццю малога бізнесу пры Гомельскім абласным выканаўчым камітэце

Пры Гомельскім аблвыканкаме функцыянуе Савет садзейнічання развіццю малога бізнесу.

Рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта зацверджаны склад Савета садзейнічання развіццю малога бізнесу, у які ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, абласных службаў, 8 прадстаўнікоў суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама 3 студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў 
г. Гомеля.

Функцыі, ускладзеныя на Савет садзейнічання развіццю малога бізнесу пры Гомельскім аблвыканкаме:

- справаздача аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва; 
- падвядзенне вынікаў конкурсу інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, якія прэтэндуюць на дзяржаўную фінансавую падтрымку ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. № 255 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва»; 
- разгляд плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»;
- выпрацоўка прапаноў па рашэнні праблемных пытанняў, звязаных з развіццём малога і сярэдняга бізнесу; 
- разгляд праектаў рашэнняў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, якія прымаюцца ў дачыненні да суб'ектаў малога прадпрымальніцтва.

РАШЭННЕ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА 25 сакавіка 2015 г. № 252 "Аб зацвярджэнні складу савета садзейнічання развіццю малога бізнесу пры Гомельскім абласным выканаўчым камітэце"

РАШЭННЕ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА 29 студзеня 2018 г. № 81 Аб унясенні змянення ў рашэнне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 25 сакавіка 2015 г. № 252

РАШЭННЕ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА 10 лютага 2017 г. № 119 Аб унясенні змяненняў у рашэнне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 25 сакавіка 2015 г. № 252

РАШЭННЕ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА 5 чэрвеня 2018 г. № 468 Аб унясенні дапаўнення і змяненняў у рашэнне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 25 сакавіка 2015 г. № 252