Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Грамадства

Грамадства

ВІДЭА: ПАМОЧНІК ПРЭЗІДЭНТА РБ - ІНСПЕКТАР ПА ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ ЮРЫЙ ШУЛЕЙКА ПРАВЁЎ ПРАМУЮ ЛІНІЮ І АСАБІСТЫ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

Каля 30 зваротаў ад грамадзян прыняў сёння памочнік Прэзідэнта РБ – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка. 14 пытанняў жыхары рэгіёна задалі падчас прамой тэлефоннай лініі. Яшчэ з 15-цю прыйшлі на асабісты прыём, які быў арганізаваны ў Светлагорскім райвыканкаме. Спектр узнятых тэм – шырокі. Прапановы і просьбы значна пераважаюць над скаргамі. Так сёння грамадзян хвалююць жыллёва-камунальныя пытанні – ў прыватнасці капітальны рамонт дамоў, дарог і мастоў рэгіёна; арганізацыя бяспечнага дарожнага руху, стварэнне безбар`ернага асяроддзя, захоўванне памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Па многіх зваротах тэлефанаваўшыя адразу ж атрымалі разгорнутыя адказы. Да тых, чые пытанні патрабуюць разгляду, заўтра жа будуць накіраваны спецыялісты з мэтай вызначэння усіх нюансаў праблем. На асабістым прыёме грамадзян асобна гучаў шэраг пытанняў па запуску завода беленай цэлюлозы. У прыватнасці, жыхары вёсцы Якімава Слабада паскардзіліся на непрыемны пах з прадпрыемства, выкіды ў ваду і атмасферу.


ТРК ГОМЕЛЬ