Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Штотыдзень сацработнікі і валанцёры выконваюць каля 570 заявак на дастаўку прадуктаў і лякарстваў

09.11.2020

Штотыдзень сацыяльныя работнікі і валанцёры выконваюць каля 570 заявак адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў на дастаўку прадуктаў харчавання і лякарстваў ва ўмовах COVID-19. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Каравая ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

У раёнах Беларусі працуе 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Адзін з асноўных напрамкаў работы ТЦСАН - аказанне сацыяльных паслуг адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам і інвалідам. Усяго амаль 96 тыс. чалавек па ўсёй краіне карыстаюцца такой магчымасцю. Але не ўсе.

"Праз сетку ТЦСАН арганізавана дастаўка прадуктаў харчавання, тавараў першай неабходнасці і лякарстваў дадому тым, хто не карыстаецца сацыяльнымі паслугамі. У кожным ТЦСАН арганізавана работа тэлефоннай лініі. Заяўкі выконваюцца сацыяльнымі работнікамі ва ўзаемадзеянні з валанцёрамі Беларускага Чырвонага Крыжа і БРСМ", - растлумачыла Наталля Каравая.

Паводле яе слоў, з 20 сакавіка па 5 лістапада тэрытарыяльнымі цэнтрамі разам з валанцёрамі было выканана каля 32 тыс. заявак па дастаўцы прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Больш за ўсё - у Гомельскай вобласці і Мінску. "У міжэпідэмічны перыяд попыт на дастаўку быў зніжаны. Але апошнія два тыдні ён зноў актыўны. Штотыдзень выконваецца каля 570 заявак", - сказала прадстаўнік Мінпрацы.

Яна падкрэсліла, што размова ідзе менавіта аб дастаўцы сіламі сацыяльных работнікаў і валанцёраў - без уліку саміх гандлёвых арганізацый і спецыялізаваных сэрвісаў дастаўкі, якія, дарэчы, часам грашаць тым, што павялічваюць мінімальную суму заказу. А спажывецкая карзіна пажылых і інвалідаў, як правіла, больш сціплая.

Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко дадала, што прапануемы гандлёвымі сеткамі і аб'ектамі сэрвіс дастаўкі задавольвае далёка не ўсіх пажылых і па іншай прычыне. "Навучацца самастойнаму заказу згаджаецца невялікая колькасць. Гэта пытанне даверу. Людзі хочуць, каб тавары па спісе ім прывёз знаёмы чалавек, з якім яны аддадуць грошы са свайго кашалька", - сказала яна. І нагадала, як у першую хвалю COVID-19 былі і махляры, якія пад выглядам валанцёраў прыходзілі дадому да адзінокіх пажылых людзей. Але сапраўдная дастаўка праз валанцёра прадугледжвае, што атрымальніка паслугі спачатку пазнаёмяць з тым, хто гэту паслугу аказвае.

"Пытанні ўзнікаюць і па дастаўцы медыкаментаў, асабліва льготных. Сэрвіс дастаўкі ў гэтым выпадку не працуе, - таксама адзначыла Вольга Мычко. - Часам валанцёрам даводзіцца сваімі нагамі прыходзіць і атаварваць рэцэпты ў аптэцы".

Заяўкі прымаюцца з 9.00 да 18.00. Дарэчы, цяпер, каб пакінуць заяўку, трэба пазваніць па нумарах свайго тэрытарыяльнага цэнтра. Але ёсць задума зрабіць нумар 201 інфалініі Беларускага Чырвонага Крыжа агульнарэспубліканскім сэрвісным нумарам, які будзе працаваць па ўсёй краіне. Гэта

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ