Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Грамадства

Грамадства

Аўтааматараў і пешаходаў у Гомелі падчас акцыі навучаць аказваць першую дапамогу пры надзвычайным здарэнні


12 верасня, Гомель / кар. БЕЛТА/. Гомельская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з УДАІ УУС аблвыканкама правядзе сёння ў Гомелі акцыю "Першая дапамога ратуе жыцці", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары мерапрыемства. 
Акцыя стартуе апоўдні на плошчы Паўстання. Валанцёры БТЧК і дзяржаўтаінспектары раскажуць і пакажуць аўтааматарам і пешаходам асноўныя прыёмы аказання пацярпелым першай дапамогі ў экстранных сітуацыях, навучаць базавым навыкам самадапамогі. 
Падчас анкетавання ўдзельнікам прапануюць адказаць на пытанні, якія тычацца не толькі правілаў паводзін пры НЗ, але і мер адказнасці за пакіданне ў небяспецы пацярпелага ў ДТЗ, а таксама месца здарэння. Падрыхтавалі арганізатары і інфармацыйны матэрыял, які будзе карысны ўсім удзельнікам дарожнага руху. 
Прафілактычнае мерапрыемства ў Гомелі праводзіцца напярэдадні Сусветнага дня аказання першай дапамогі, які сёлета прыпадае на 14 верасня. Акцыя нацэлена на прыцягненне ўвагі грамадскасці да тэмы аказання першай дапамогі ў экстранных сітуацыях, праблеме дарожна - транспартных здарэнняў з кіроўцамі, якія схаваліся, а таксама на фарміраванне ва ўдзельнікаў дарожнага руху правільнай грамадзянскай пазіцыі-гатоўнасці прыйсці на выручку пацярпеламу.-0-