Знешнеэканамiчная дзейнасць
Гомельская вобласць валодае значным экспартным патэнцыялам, больш за палову прадукцыі, што вырабляецца ў рэгіёне, напрамую пастаўляецца на экспарт. Па выніках 2021 года знешнегандлёвы абарот арганізацый Гомельскай вобласці склаў 12,3 млрд. долараў ЗША, экспартавана тавараў і паслуг на 6,0 млрд. долараў ЗША, імпартавана на 6,3 млрд. долараў ЗША. Асноўныя экспартныя пазіцыі Гомельскай вобласці – металапрадукцыя, збожжа- і кормаўборачная тэхніка, нафта, мясамалочная прадукцыя, комплексныя хімічныя ўгнаенні, хімічныя ніткі і вырабы з іх, укупорачныя вырабы і вырабы з пластмас, шкляная прадукцыя, прадукцыя машынабудавання і металаапрацоўкі. Пастаўкі прадукцыі гомельскімі прадпрыемствамі ажыццяўляецца ў 96 краін свету.
Гомельская вобласць экспартуе такія віды паслуг, як паслугі аўтамабільнага, чыгуначнага, трубаправоднага транспарту, будаўнічыя, турыстычныя, кампутарныя, тэлекамунікацыйныя паслугі, паслугі аховы здароўя і іншыя.
Структуры падтрымкі экспарту ў Гомельскай вобласці: