Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Кірмаш "Палеская скарбніца" аб'яднае вытворцаў з Беларусі, Украіны, Расіі


12 чэрвеня, Гомель / кар. БЕЛТА/. XIV рэспубліканская выстава-кірмаш "Палеская скарбніца" пачынае працу 12 чэрвеня ў Мазыры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мазырскім філіяле Гомельскага аддзялення БелГПП.
Удзельнікамі выставы, якая працягнецца па 15 чэрвеня, стануць прадпрыемствы, кампаніі, арганізацыі, прадпрымальнікі Беларусі, Украіны, Расіі. Каля 50 экспанентаў прадставяць сваю прадукцыю па такіх напрамках, як харчовая, мэблевая, лёгкая прамысловасць, машынабудаванне. Акрамя таго, на выставе можна будзе пазнаёміцца з вырабамі рамеснікаў, майстроў народнай творчасці.
У гэтым годзе кірмаш размесціцца на двух пляцоўках - на адкрытай плошчы Леніна і закрытай у гарадскім Палацы культуры. Арганізатарам мерапрыемства выступае Мазырскі філіял Гомельскага аддзялення БелГПП.
Таксама падчас "Палескай скарбніцы" 13 чэрвеня правядуць бізнэс-курс "Школа экспарту". Гэты праект рэалізуецца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай з 2018 года для аказання практычнага садзейнічання прадпрыемствам ва ўдасканаленні знешнеэканамічнай дзейнасці, прасоўванні прадукцыі, стварэнні новых вытворчасцяў, пошуку бізнес-партнёраў. Пры актыўным удзеле мясцовых органаў улады серыю семінараў праекта ўжо паспяхова правялі ў Оршы і Барысаве.-0-

Апошнія навіны

Усе навіны