Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Камбайны "Гомсельмаша" дастойна канкурыруюць з сусветнымі брэндамі - Пархомчык

16.10.2020
Пётр Пархомчык. Фота з архіва
Пётр Пархомчык. Фота з архіва
16 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Камбайны, якія вырабляюцца ААТ "Гомсельмаш", дастойна канкурыруюць з сусветнымі брэндамі. Упэўненасць у гэтым выказаў 15 кастрычніка міністр прамысловасці Пётр Пархомчык на ўрачыстым вечары, прысвечаным 90-годдзю завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзякуючы рабоце калектыву, рашэнням кіраўнікоў прадпрыемству заўсёды ўдавалася справіцца нават з даволі складанымі задачамі, адзначыў Пётр Пархомчык. "З цягам часу прадпрыемства станавілася навукаёмістым, інавацыйным, распрацоўвала складаную прадукцыю, якая сёння дастойна канкурыруе з вядучымі сусветнымі брэндамі ў галіне збожжавых камбайнаў, кармавых", - падкрэсліў ён.

Важным лічыць Пётр Пархомчык і той факт, што прадпрыемству ўдалося стварыць унікальную школу канструктараў, тэхнічных спецыялістаў - прафесіяналаў сваёй справы. "Гэта школа людзей, якія могуць ствараць, тварыць, вырабляць унікальныя ўзоры", - сказаў ён.

Пётр Пархомчык звярнуў увагу, што ў гісторыі завода былі розныя перыяды. Няпроста складвалася сітуацыя і ў гэтай пяцігодцы, нагадаў ён. Прадпрыемства падтрымаў кіраўнік дзяржавы. "Падпісаны дакументы, якія далі прадпрыемству магчымасць перазагрузіцца. І сёння можна канстатаваць, што яно завяршае год з выкананнем усіх даведзеных паказчыкаў. Пры гэтым па большасці адзначаецца дынаміка, якая перавышае планы", - падкрэсліў міністр. Напрыклад, чакаецца, што ААТ рэалізуе больш за 2,2 тыс. адзінак тэхнікі, 65 працэнтаў іх пойдзе на экспарт.-0-

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ