Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Будынак 4-х павярховага прафілакторыя паблізу г. Гомеля па стартавым кошце, зніжаным на 80%

Комплекс будынкаў выстаўлены на адзін з аўкцыёнаў, запланаваных на 24 снежня 2019 года

Зноў камітэт «Гомельаблмаёмасць» выставіў на таргі комплекс будынкаў прафілакторыя, размешчаны ў Гомельскім раёне, Зябраўскі с/ с, у непасрэднай блізкасці да г. Гомеля.

Комплекс уключае ў сябе сам корпус прафілакторыя на 100 месцаў агульнай плошчай 1965,8 кв. м, сховішча для агародніны плошчай 69,3 кв. м і цеплавузел з гаспадарчымі памяшканнямі плошчай 296,6 кв. м. Агульная плошча комплексу складае больш за 2,3 тыс. кв. м.

Пры набыцці аб'ектаў пакупніку дастанецца ў арэнду на 49 гадоў зямельны ўчастак плошчай амаль 3 га.

У кошт лота ўключаны неабходныя інжынерныя камунікацыі. Пачатковы кошт, зніжаны на 80%, складае 218,4 тыс. рублёў.

Пасля куплі будынак прафілакторыя можна будзе рэканструяваць для культурна-асветніцкага, адміністрацыйна-бытавога, фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння.

Не адкладайце падачу заяўкі, паколькі засталося зусім мала часу.

Прыём заяў заканчваецца 20 снежня 2019 года.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у камітэце «Гомельаблмаёмасць» па тэлефонах: 8 (0232) 70-36-43, 70-38-49, а таксама на сайце камітэта.


Апошнія навіны

Усе навіны