Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Галоўная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Абвешчаныя пятыя электронныя таргі ў 2019 годзе

Камітэт актыўна выкарыстоўвае магчымасці электроннай гандлёвай пляцоўкі ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» для продажу невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці.

На 4-х праведзеных у 2019 годзе электронных таргах прададзена 9 аб'ектаў нерухомасці (выстаўлялася 32 аб'екта).

На 27 чэрвеня 2019 года камітэтам «Гомельаблмаёмасць» абвешчаныя 5-ыя электронныя таргі па продажы 10 аб'ектаў нерухомасці, размешчаных у г. Гомелі, а таксама ў Актябрскім, Рэчыцкім, Гомельскім, Нараўлянскім, Добрушскім, Мазырскім, Буда-Кашалёўскім раёнах.

У абласным цэнтры, па вул. Б. Хмяльніцкага, 65 на таргі выстаўлен будынак з гаражом, агульнай плошчай 590,3 кв. м. Пачатковы кошт складае 267,5 тыс.рублёў.

У Нараўлянскім раёне, у аг. Завойць да продажу прадстаўлены будынак былога дзіцячага садка, агульнай плошчай 439,5 кв. м, з пачатковай цаной продажу 152,2 тыс. рублёў (зніжана на 20%); у Актябрскім раёне, у в. Азяраны - будынак клуба, агульнай плошчай 135,2 тыс. рублёў, па пачатковай цане – 14,9 тыс. рублёў.

У Добрушскім раёне, у в. Антонаўка адзіным лотам выстаўлены на таргі будынак школы-дзіцячага садка і будынак кацельні, агульнай плошчай больш за 1,8 тыс. кв. м, па пачатковай цане, зніжанай на 80%, за 183,3 тыс.рублёў.

На электронныя таргі выстаўлены і шэраг іншых аб'ектаў нерухомасці.

Дакументы на ўдзел у таргах можна падаць па 21 чэрвеня 2019 года ўключна.

З падрабязнай інфармацыяй па ўсіх прадаваных аб'ектах можна азнаёміцца на сайтах Беларускай універсальнай таварнай біржы і камітэта «Гомельаблмаёмасць», а таксама па тэлефонах камітэта: 8 (0232)70-38-49, 8 (0232)70-36-43.


Апошнія навіны

Усе навіны