Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Культура

Культура

"Праводзіны русалкі" зладзяць у Хойніцкім раёне 23 чэрвеня


20 чэрвеня, Гомель / кар. БЕЛТА/. Абрад "Праводзіны русалкі" для дабрабыту людзей і добрага ўраджаю зладзяць у агарагарадку Вялікі Бор Хойніцкага раёна 23 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама.
Старажытнае абрадавае дзейства ў былыя гады праводзілі праз тыдзень пасля Тройцы, у русальную нядзелю. "У сельскай культуры жыхароў аграгарадка Вялікі Бор Жывая гэтая традыцыя. Абрад праводзілі іх Прадзеды, дзяды і бацькі сучасных носьбітаў. На нейкі перыяд традыцыя была прыпыненая, а ў сярэдзіне 1990-х гадоў рытуал быў адноўлены па ўспамінах сучаснікаў, якія калісьці яшчэ дзецьмі разам з дарослымі "хадзілі за русалкай",-распавялі ў райвыканкаме.
Зараз штогод бліжэй да вечара ўдзельнікі традыцыйнага абраду-практычна ўсе жыхары аграгарадка-апранаюць святочныя ўборы, плятуць вянкі, рыхтуюць кветкі і вялікім шэсцем праводзяць Русалку па ўсёй вёсцы. Традыцыйна яе ролю выконвае маладая незамужняя дзяўчына, якую прыбіраюць у адмысловы нарад з кветак, галінак дрэў і травы. Мясцовыя выходзяць з дамоў і далучаюцца да натоўпу, які, выконваючы абрадавыя песні, накіроўваецца да поля на ўскраіне вёскі. Тут запальваюць вялікае вогнішча. Агонь мае асаблівае значэнне: над ім вяскоўцы і госці свята асвячаюць свае вянкі і вялікі абрадавы, часцінкі якога раздаюць прысутным. Затым Русалку праводзяць у жыта, асвятляюць яе вянок, водзяць карагоды і скачуць праз агонь.
Акрамя аграрна-магічнай функцыі, дзейства мае і сакральную. Лічыцца, моладзь падчас кіравання карагода з русалкай вакол вогнішча і скачкоў праз яго зараджаецца спецыяльнай сілай, якая дапамагае знайсці сваю пару ў жыцці і працягнуць род.
У 2016 годзе абрад "Праводзіны русалкі" атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Усіх жадаючых паўдзельнічаць у гэтым рытуале запрашаюць у бліжэйшую нядзелю ў Вялікі Бор.-0-

Апошнія навіны

Усе навіны