Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Актуальна

Актуальная тема

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» інфармуе

Унесеныя змены ў пералік гаспадарчых таварыстваў, на набыццё акцый якіх Гомельскі аблвыканкам мае пераважнае права

 

У адпаведнасці з УказамПрэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2006 г. № 677 «Аб некаторых пытаннях распараджэння маёмасцю, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, і набыцця маёмасці ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак» Гомельскі аблвыканкам мае пераважнае права на набыццё акцый, уключаных:

у пералік гаспадарчых таварыстваў, зацверджаны рашэннем Гомельскага аблвыканкама ад 06.12.2012 № 1238 «Аб устанаўленні пераліку гаспадарчых таварыстваў», па ўзгадненні з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

у пералік гаспадарчых таварыстваў, створаных у працэсе пераўтварэння дзяржаўных, дзяржаўных унітарных, арэндных і калектыўных (народных) прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю.

У цяперашні час пералік гаспадарчых таварыстваў, перапрацоўчых сельскагаспадарчую прадукцыюабноўлены і складаецца з 29 ААТ. У названы пералік дадаткова ўключаныя ААТ «Курыцічы» і ААТ «Камаровічы», а ААТ «Жгунскае», ААТ «СГЦ «Зарэчча» і ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу» Гомельская мяса-малочная кампанія» - выключаныя.

Адначасова нагадваем. Акцыянеры, якія жадаюць прадаць акцыі таварыстваў, уключаных у названыя пералікі, абавязаны заказным лістом накіраваць у Гомельскі аблвыканкам апавяшчэнне аб сваіх намерах па адрасе: пр. Леніна, 2, 246050, г. Гомель. Апавяшчэнне афармляецца ў адвольнай форме з абавязковым указаннем: колькасці прапанаваных да продажу акцый, цэны продажу адной акцыі, паштовага адрасу і тэлефонам прадаўца акцый. Па заканчэнні 90 каляндарных дзён з даты рэгістрацыі паведамлення ў аблвыканкаме, акцыянер будзе праінфармаваны аб прынятым аблвыканкам рашэнні.